Стол

Дзядуля Юзэф добры столяр быў.
Калi дачку старэйшую прасватаў,
Нам стол з разнымi ножкамi зрабiў,
Што вельмi упрыгожыў нашу хату.

На iм абрус, Мар’яны бабкi дар,
Ёй вытканы з ёй спрадзенай кудзелi.
Ў куце пад абразамi, як аўтар,
Збiраў нас памалiцца у нядзелю.

I гэты стол у святы нас збiраў, -
Прысмакаў розных рады мы адведаць.
Спявалi госцi з намi тут не раз –
Вiном лiлася шчырая бяседа.

I гэты стол пiсьмовым быў у нас, -
За iм рабiў дамашнiя заданнi,
А як iржаць, падбрыкваць стаў Пегас, -
Асновы спасцiгаў вершаскладання.

Вялiкi свет па iменi пазваў.
Дарогi невядомасцю пужалi.
На развiтанне стол я цалаваў,
Калi iшоў у войска поўны жалю.

Для хлеба i для кнiгi той прастол,
Куды б не завялi мяне дарогi,
З удзячнасцю успомню я i ў сто
I ў думках пакланюся яму ў ногi...


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →