Сястры Веры
Зара над вёскаю паўстала...
Мая стрыечная сястра,
З гадамi мне ты роднай стала.
Бы з неба воблакi сышлi, -
Туман, як i ўспамiн, атулiць...
Калiсьцi ж роднымi былi
Мой тата i твая матуля.
Што тут пляменнiк мой табе
Як родны, - ўдзячны я за тое.
А ты гаворыш мне ў журбе:
- Сама ж была я сiратою...
Калi мне сродкаў не стае
Наведаць родны кут свой мiлы
I на Задушны дзень, -
Мае
Табой асвечаны магiлы.
Тваёй спазнаўшы дабраты
I ў працы колiсь, i ў бяседзе,
Вачыма зоркiмi браты
Глядзяць з нябёсаў Чэська з Фрэдзем...
А ў нас пакуль надзея ёсць
На гэтым свеце зноў сустрэцца.
Я ў роднай вёсцы рэдкi госць,
Дзе ты найбольш мне рада, Вэрця!
Свидетельство о публикации №106061301957