Мiрта
У мацi ў паглядзе,
Што вырасла мiрта
Раскошная ў садзе,
З якой доня хутка
На покуцi сядзе, -
I радасць i смутак
У мацi ў паглядзе.
Матуля шаптала
Замоўныя слоўцы,
Каб доня прыпала
Да сэрца й свякроўцы,
Каб мiрта не стала
Калючым ядлоўцам, -
Матуля шаптала
Замоўныя слоўцы.
«I хай табе, доня,
Ўсмiхаецца доля,
Лагоднаю будзе –
Нiколi не ўколiць...
I некалi ў садзе
Ты мiрту пасадзiш
I з ёй сваю доньку
На покуць пасадзiш...»
...................
I радасць i смутак
У мацi ў паглядзе,
Што вырасла мiрта
Раскошная ў садзе,
З якой доня хутка
На покуцi сядзе, -
I радасць i смутак
У мацi ў паглядзе.
Свидетельство о публикации №106061301933