Баравы верш

Высокае, як голас бору,
 шчасце
Сябе знайсцi аднойчы у жыццi!
Якое шчасце ў бор,
 даўно апеты
Паэтамi i птушкамi,
 ўвайсцi.

З кашом лазовым пад руку, як з летам,
Збiраць фальклор крамяны, баравы!
I ранiцы настрой, калi,
 туманам
Падняўшыся,
 запоўнiў паплавы,

Настой лясны ўдыхаючы, ўздыхнуў я
Ля могiлак вясковых за мастом.
Сцяжынка баравая пад нагамi
Мне завiляла радасна хвастом.

I сосны – хоць i вецер у галовах –
На роздуму дарогу навялi.
I кропелькi дажджу майго грыбнога
Мяне крапiлам неба абдалi!

Я вырас вось пад гэтымi дажджамi.
Я вырас.
Ды расце мая любоў
Да краю,
Дзе ў бары маiм аднойчы
Сябе знайшоў, шукаючы грыбоў!


Рецензии