Роднай мове прысвячаю...
Блытанне думак пад валасамi.
У святло стралялi гарматамi…
Мы калiсьцi был сябрамi
Так балюча у нябёсах,
Святло зорак не грэе.
Палымяна на росах
Пачуццё зелянее.
Яшчэ там, у глыбiнах,
Заблукае надзея.
Я згубiла прыпынак
I не ведаю, дзе я.
Цяжка дыхаць пракураным грудзям,
Гніллё маё парасло камянямі.
Я нікому свой боль не аддам,
Перамыю кроўю з вятрамі.
ЧОРНЫ ХОЛАД.
Чорны холад пранкiае праз пазногцi, паўзе далей у ружовыя далонi, чапляецца за косцi, вены, шчакоча ў горле сваiм каравым гразным пальцам. Не магу дыхнуць, а ён смяецца з мяне, з дурнiцы.
Чорны холад пранiзвае ўсю самотную i слабую плоць, цячэ у маiх жылах замест крывi.
Хворы i галодны, ён пачынае есцi. Мяне. З агiднай жаднасцю адрывае кавалкi i перацірае сваiмi чорнымi гнiлымi зубамi. Кавалак за кавалкам. Кавалак за кавалкам. Без болю ды асалоды. У яго страўнiку цяпер ты. Ты – частка, чорная i халодная частка. Адчуванне голаду, жорсткага голаду, і жаданне есцi , есцi чужую плоць, адрываючы кавалак за кавалкам, кавалак за кавалкам. Без болю ды асалоды.
Несканчаемы ланцуг, тысячы чорных i
халодных ланцугоў…
Прачнiся! I я скажу табе : Добрай ранiцы! Добрай ранiцы…
Калі заквітнеюць цьвікі на далонях,
І сэрца заб’ецца хутчэй,
Я ціха згублюся ў сонечных промнях,
І вочы засьвецяць ярчэй.
І ветрык лагодны падорыць усьмешку
Пяшчотнай, самотнай крыві,
І чорнае воблака як галавешка
На папалішчы зямлі.
…Калі заквітнеюць цьвікі на далонях,
Сабе я скажу: сустракай
Пяшчоты усьмешку на сонечных промнях.
Усё будзе. Ты… Пачакай.
Свидетельство о публикации №106052600263
эффект совсем не тот...
Алёнка Якуш 27.05.2006 04:17 Заявить о нарушении