Яе мягкiя не

Яе мягкiя «не» супынiлi мяне,
Як аббiтыя ватаю сцены.
I ў чорным вагонным халодным вакне
Мне з"явiлiся дзве перамены —

Там не я ўжо стаяў i не з ёй размаўляў —
Так... чужыя хлапец i дзяучына.
Я нiколi дагэтуль сабе не ўяуляў,
Якi я сапраўды «малайчына».

Захацеў, каб яна на хвiлiнку ўсяго,
Але здрадзiла мужу i дзеткам...

Яе мягкiя «не» ўратавалi мяне.
Дзякуй Богу, што быў таму сведкам.


Рецензии
Добры дзень, Валерий!
Вельмі прыемна пазнаёміцца з Вамі і Вашімі вершамі. Дзякуй Вам за тое, што пішеце па-беларуску.
Цудоўна, але гэты вершы гучаць зусім інакш, чым вершы на расейскай мове.

З павагай, Ірынка (*____*)

Кабанова Ирина Евгеньевна   06.02.2008 16:27     Заявить о нарушении
Дзень добры, Iрынка. Дзякую за добрыя словы. Так, вершы набываюць, нiбы у спадчыну, i лёс, i характар народа, на мове якога яны напiсаны. Я ужо ведаю, што беларуская мова не рОдная Вам. Тым больш значна, што Вы маеце жаданне i вывучаць, i пiсаць на ёй. Толькi праз мову (праз вершы) i магчыма дакрануцца да народнай душы i знайсцi адныя каранi нашых народау. Вялiкi дзякуй Вам.

Валерий Хотеев   07.02.2008 10:24   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.