Мая мова

Блакітная плынь навокал, а я,
Я ў марах пра будучы лёс,
Дзе спаўнення жаданняў краіна мая,
Спрытных рэк, беланогіх бяроз.
Хараство ўсіх абшараў не мае цаны.
Мы не ўправе на іх пасягаць,
Але ж той чалавек не адчуе віны,
Што павінна ўсіх сэрцы сціскаць...
Беларуская мова... Мая? для мяне?
Колькі ж ты перашкод перанесла,
Пад прыгнётам лічылася ў нас ты ў цане,
Бераглі беларускія песні.
Разумею, магчыма, спадоба зышла,
Прыжылася ў народзе не тая.
Але ж дзе та павага, што колісь была?
Мова ж родная, а не чужая!


Рецензии