Чалавечы шлях...
Успыхваюць наперадзе агні.
Зазіяе мара-чараўніца
Прад вачыма. Руку працягні.
Але ж гэты цуд не так і блізка -
Нібы зорка ў вышыні нябёсаў.
А жыццё зямное вельмі нізка,
Цягненцца без крылаў і калёсаў.
Нібы птушка душа чалавека,
Адарвацца ад зямлі імкнецца,
Зорку падштурхнуць - ляціць хай зверху,
На Зямлі чакае мару сэрца.
Калі вельмі моцна пажадаць,
Здзейсніцца павінна ўсё на свеце.
Да зоркі трэба крочыць, не чакаць,
Сэнс не губіць ні дня, не здраджваць мэце.
Свидетельство о публикации №106042702521
Шукаючы ў безлічы слоў
Адказ-
-Ці нас здольны забіць
За шчырую нашу любоў?!
Вялікі дзякуй за выдатны верш!
Алесь Шадрин 02.02.2007 03:00 Заявить о нарушении