Каханне...

Як патрэбін промень сонейка ў тваіх вачах,
Мне неабходна чуць пяшчоту слова твайго.
Як купец знаходзіць шлях у сямі марах,
 Мы знайшлі адзін аднаго.

Я бачу цябе...І не веру вачам.
Вакол цябе зямля залаціцца.
Сення волю думкам сваім я дам,
Бо ўсе роўна ночкай не спіцца.

Колькі часу была я адна...
Колькі дзен я шукала цябе.
Разгарну я кніжку жыцця
І ўбачу, што кахаеш мяне!

Убачу цябе і ўсміхнуся,
Так будзе цяпер заўжды.
Не ведаю, што адбылося,
Але мы з табой ўжо не сябры!

Мае сэрца поўніцца каханнем,
Мае сэрца коліць і баліць.
Маім сапраўдным было жаданнем:
Толькі з табою радам быць...

Вось бяру я тэлефон у рукі,
Толькі з добрым намаганнем.
Чую ледзь знаемыя гукі.
І ласкава кажу табе: “Прывітанне!”


Рецензии