Я вiтаю цябе, дарога!

Я вітаю цябе, дарога,
Цёплы дождж па халодным бруку.
Дзякуй, дружа, што дзякуй богу
Гэтак шмат вось у гэтым гуку,

Калі дождж разьбівае лужы,
Калі ноч шапаціць лістотай.
Калі подых паветра дужы
Разьдзімае прыроды цноту.

Не зважаю на страх і холад
І шыбую наперад строга.
Я вяртаюся ў родны горад.
Я вітаю цябе, дарога!


Рецензии
Вiлейка, касцёлы з чырвонай цэглы... Вялiкае дзякуй цябе, Беларусь, за тое, што лёс твой- людзi, размаўляюшчые на вялiкай мове.

Игорь Борисов   24.07.2006 23:01     Заявить о нарушении
Гы )
Сьмешная ў вас беларуская мова атрымалася. Але ўсё роўна прыемна. Вы ж не беларус, як я разумею..

Жэка   01.08.2006 17:06   Заявить о нарушении
"Гы-гы..." Чаму ж смешная мова? Лiтэратурная!!!

Игорь Борисов   03.08.2006 00:20   Заявить о нарушении
Ну... Якая ж там літаратурная! У вас абеларушаная руская мова атрымалася. Але ня ў крыўду.
:)

Жэка   03.08.2006 14:32   Заявить о нарушении
Ну... упартая!!! Як не ведаю што!

Игорь Борисов   03.08.2006 22:09   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.