Свабода Менская балада
Па абшарпанай сьцяне…
Падзiвуйся-ка, народзе,
Як вiтаюць тут мяне!
Для мяне прыгналi танкi
Ды амапаўцаў узвод,
Крочаць шэрагi iх шпарка
Мне насустрач i ў абход.
Наблiжаюцца няўмольна.
Абкружылi… вашу маць!..
А за што такi мне гонар –
Цi дазволiце спытаць?
Мо за тое, што ўздымаю
Зганьбаваны вамi сьцяг?
Мо таму, што размаўляю
Не пра тое дый ня так?
Што сьмяюся з вашых страхаў,
Што жыву – наадварот,
Без усялякiх «ператрахаў» -
Цi то «ў_рот», цi то «ня ў_рот»?..
…Пад забраламi схаваны
Вочы ўдалых малайцоў,
Па шчытах калоцiць брава
Безлiч гумавых дубцоў.
Ну, чаго яшчэ чакаем?
…Прасьлiзнуў, нiбыта гад,
Памiж шчыльнымi радамi
Сьцiплы выкармак улад.
Ён – ахвяра палкай веры,
Што яму патрэбны – Цар.
Ён смакуе ўжо наперад,
Як пальне мне проста ў твар.
Як крынiцаю барвовай
Па сьцяне запенiць кроў,
А дзе зараз ёсьць мой голаў,
Будзе мешанка з мазгоў…
Вяснавы ўдыхая водар,
Я шапчу, нiбы ў сьне:
«Я прыйшла – твая свабода.
Што ж ты цэлiш у мяне?
Можа, я прыйшла заўчасна?
Мо, спазьнiлася зусiм?
Мо, знайшлi свае вы шчасьце
Ў чарцы, шкварцы дый хлусьнi?»
Шэпат мой зьнiкае ў гвалце…
Сiнь нябёс, дай моцы мне!
Я – народжаная ў марце
Дзеля роспачы… Цi не?
Свидетельство о публикации №106030900998
Дзякуй Вам за яго!!!Дзякуй за тое, што нас шмат, хто б нi казау iнакш!
Мы пераможам!Мабыць не зараз, але гэта абавязкова будзе!!!!
Жыве Беларусь!
З павагай,
Василиса П 10.04.2006 23:04 Заявить о нарушении
ЗЫ. Мне вельмi даспадобы Вашы вершы, i я жадаю Вам далейшых посьпехау.
Жыве Беларусь!
Хеллар Хьярта 12.04.2006 12:48 Заявить о нарушении