Не кранае твой поз рк самотны...
Не сціскаецца сэрца ад жалю,
Можа, чымсці цябе абражаю –
Ты прабач. Прабачэнне істотна.
Ліхалецце змяніла свой колер
З залатога на цемна-чырвоны,
Хай завучыш санеты, канцоны,
Не змяніць непрызначаных роляў.
Я аднойчы застаўся сам-насам
З адзінотай, што думкі глынае,
Я адказваў “мяне не кранае”,
Хоць бывала і сорамна часам.
Я, нарэшце, забыўся на словы,
Мне здаецца, яны не істотны,
Толькі бачу твой позірк самотны –
І не трэба мне іншае мовы.
Свидетельство о публикации №106030602952