Сэрца б ецца
Яна не здолее, на жаль, цябе кахаць,
Бо у грудзях і сэрца нежывое,
Бо не цябе ёй прагнецца чакаць.
Я не кажу, што я чакаю вечна,
Але магу і доўга пратрываць.
Я маю сэрца, і яно, бясспрэчна,
Біецца зараз, каб цябе кахаць.
Я не кажу, што будзеш ты адзіны
Ў маім жыцці: у радасці, ў журбе.
Але цябе хачу я зваць “любімы”.
Біецца сэрца, каб кахаць цябе…
Свидетельство о публикации №106021901381