Н хто не в наваты...

І вінавата толькі я сама,
Што так паверыла ў каханне,
Бы лёс у шлях зышоўся наш,
Што не ўбачу я расстання.

І толькі марай ўсё было пустой,
Адною марай хуткаплыннай.
Супаў мой шлях з дарогаю тваёй –
Ты йшоў сваёй дарогаю няспынна.

І толькі слёзы заблішчаць ў вачах,
За тыя ночы, што ты з ёй праводзіш,
А ў душы палае боль і страх,
Бо да мяне ты болей не прыходзіш.

Прабач мне, што табой жыву я.
Прабач, што так хачу цябе любіць.
Знайсці другога? Так, знайду я.
Але цябе не здолею забыць...


Рецензии