Прага

І чаму я гэтага так прагну?
Мабыць, доля ў мяне такая?
Птушкай у нябёсы ці ў багну
Камянем запусціш маю памяць?...

І чаму мне сонца ў твар смяецца
Неяк злосна, неяк несуцішна...
Можа, шчасце да мяне звярнецца,
Калі ўстану на жыццевым ўзвышшы?..

І чаму мне зараз так трывожна?
Сэрца палахліва рвецца з грудзей.
Хто ж адказ знайсці мне дапаможа?
Можа, блізкія па сэрцу людзі?..


Рецензии