птушка
Падбітыя крылы,
Грудны цяжкі крык.
Як цэпам схапіла
Няўмольная сіла
Сярод буйных крыг.
Схапіла, трымае,
Не хоча пускаць.
Сіл птушка не мае,
Чагосці чакае.
А што ей чакать.
Чужой дапамогі,
Ці ласкі нябес?
Навокал астрогі,
І позіркам трогім
Глядзіць яе лес.
Падбітая птушка
Загубленых дзен
Ляжыць там дз сцюжа,
Крывавая лужа,
Дзе ява як сон.
А ў сне тым пачвары,
А ў сне толькі жах.
Яе клічуць хмары,
Аб іх толькі мары,
І неба ў вачах.
Свидетельство о публикации №106011201434
Анастасия Анастасия 10.05.2006 20:35 Заявить о нарушении
Анастасия Анастасия 24.08.2011 03:22 Заявить о нарушении