Чырвоны Касцёл

Недзе там, сярод вуліц Мінска,
Гэтых шэрых, і шумных, і важных,
Стаіць хмура адна капліца,
Ці касцёл, як усюды кажуць.

Ён стаіць, нібы полымя веры,
Што ў кожным жыве чалавеку.
І адчынены кожнаму дзверы
Ў гэты косцел людзям спрадвеку.

І касцёл стаіць, непарушны,
У ім – святыя мары й ахвяры,
І прахожым усім нязручна,
Бо не ў косцеле іхнія мары...

Святы Косцел Сымона й Алены
Назірае за горадам Мінскам,
Ён жывы, ён святы і сумленны –
Для людзей усіх толькі капліца...
 
Непарушныя гэтыя вежы,
Бо крыжы на іх свята паўсталі,
А крыжы – гэта сімвал веры,
Што яны для сябе абралі.

І крывава-чырвоныя сцены
Як успамін аб балючым мінулым...
Чую сцен гэтых шэпт малебны–
Гэты шэпт у сабе адчую.

Час праходзіць, а Косцел Чырвоны
Стаіць плямай на карце Мінска,
Бо ён верай для нас нарачоны –
Для мяне ён не проста капліца...


Рецензии
давно не читала на белорусском... и первое из прочитанного, прозвучавшее..

дзякуй ))

Мараки   01.02.2006 14:27     Заявить о нарушении
Интересно, а можно еще поместить стихи на "роднай беларускай мове"?

Дарья Пыхалова Сёмуха   01.02.2006 15:31   Заявить о нарушении
ну Вам же никто этого не запрещает ))) почему нет?

Мараки   03.02.2006 16:10   Заявить о нарушении