А бы бы ён...
І адзінота у душы знайшла прытулак.
І не адна, а неяк адзінотна,
І шлях прамы зноў павярнуў у завулак.
А быў бы ён...
Кахання шмат, але ўсе навокал.
Каханне ёсць, але ў душы чужой.
І зноў глядзіш ты закаханым вокам,
Але не ён ты, лепш быць саматой.
А быў бы ён...
А быў бы ён, было б ўсё іначай:
Яго каханне люстравалася б з маім...
Ты мной жывеш, усмешкаю ці плачам.
Я – ім жыву. І толькі ім адным...
Свидетельство о публикации №105112500164