Вершык

...Верш не напішаш хутка,
Спешкі не церпіць мова.
Цэлыя нават суткі
Можна прыдумваць слова...
...Пошукі цэлы тыдзень,
Рыфмаў не хочаш шэрых.
Гэта натхненне прыйдзе?!
Нават губляеш веру...
...Потым Яно заходзіць
Раптам цудоўнай зданню.
Цяжка пісаць у прозе,
Вершам яшчэ складаней...
...Я адпачну мінутку...
Пэўна, усё! Гатовы!
Верш не напішаш хутка,
Спешкі не церпіць мова.


Рецензии