Навошта зноуку думкi аб былым? - бел

 Навошта зноўку думкі аб былым? –
Як знічка адгарэлая растае,
Як восень, яшчэ ўчора залатая,
Як мроеў летніх бесклапотны дым…

Навошта сэрцу столькі берагчы
Зярняты заімшэлых успамінаў
Аб тых пачуццях – светлых і наіўных
І птушкаю самотнаю ўначы

Да самай першай ранішняй расы
Адстукваць злой тугі сваёй імгненні?..
…Я баязліўцу-лёсу на здіўленне
Яшчэ ўзрашчу кахання каласы!

26.10.2005 г.


Рецензии
Цікава было б прасачыць, ці стаў гэты верш прароцтвам?

Добры верш. Дзякуй! :-)))

Лаззаро   25.03.2014 20:04     Заявить о нарушении
Дзякуй!
Не стаў, так стане... :)

З цеплынёй,
Таццяна.

Татьяна Егоровна Полякова   30.10.2014 14:25   Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.