Ты мыеш
Мой тэлефонны нумар
У кішэні сваіх штаноў
Раз за разам
І год за годам
Змываеш памяць
У дробных клетках
Я мыю
Гліняны посуд,
Драўляную падлогу,
Шкляныя вокны
І пройдзеныя гады
І ўсё чакаю,
Што ты патэлефануеш
Па нумары,
Які даўно змяніўся.
(25.09.2005)
Свидетельство о публикации №105102300559
один из красивейших языков бывшего СССР!!!
Здорово!!
Очень-очень)))
с одесским
Куцый Ева Филипповна 29.03.2006 21:07 Заявить о нарушении