Толькi адзiн чалавек
Боль ад кахання.
З рання
Шэрае неба,
Сумныя вочы.
Крочыш...
Толькі навошта? куды?
У далечу?
Хмары на плечы,
Дождж у далоні -
Сэрца ў палоне...
Дзьверы зачынены, вокны маўклівыя,
Думкі імклівыя.
Людзі шчасливыя,
Толькі не ты.....
Колькі яшчэ засталося імгненняў?
Рухаў і слоў?
Зноў
Зоры губляюць сваю прыгажосць-
Неба гарачых каменняў,
Неразуменняў...
Што з тваім светам? Ён згінуў, калі
Толькі адзін чалавек
Стаў існаваць для цябе на Зямлі.
Хмары плылі...
Кветкі цвілі...
Слёзы цяклі...
Толькі адзін на Зямлі...
Свидетельство о публикации №105100700867
Якія цудоўныя ў Вас радкі, якія моцныя словы! А я не ў змозе адшукаць точныя словы, як бывае заўсёды, калі верш штосьці зрабіў з тваёй душой. Таму вітаю з сапраўды дзіўным вершам!
З цяплом ды пашанай, Іра (*______*)
Кабанова Ирина Евгеньевна 13.11.2009 17:47 Заявить о нарушении
Юлия Лесная 05.12.2009 13:16 Заявить о нарушении