добра так, што зно хачу я плакаць...

І добра так, што зноў хачу я плакаць;
І добра так, што серца зноў баліць.
І ведай ты, што кожны я сабака,
Што ноччу па табе зноў будзе выць.

Я кожны ветрык, кожнае імгненне,
Якія у жыцці сустрэнеш ты.
А калі буду я далека, ты павер мне,
Мы пабудуем новыя масты.

І добра так, што ты са мной не побач.
І ўжо нішто каханне не заб’е,
Ніякі боль, не перашкодзіць горыч,
Але і птушка гнёздаў не саўе.

Я ведаю, што шчасце – толькі мара.
Калі ж ужо наскучу я табе,
Зраблюся не паветрам я, а парай,
І нават сэрца не пакіну я сабе.

І добра так, што зноў сяджу і плачу;
І добра, што каханне як падман.
Скажы мне, ці магло ўсё быць іначай?
Не, бо жыццё – адзін густы туман.


Рецензии