Вучуся тэлефоннай быць дзiкункай...
Тэлефоннай быць
Дзікункай.
Не падымаць.
Не набіраць самой.
І гіпнатызаваць
надзеяй трубку -
Што той наступны голас
Будзе твой.
Цывілізацыя!
Нашто мне твае дзеці?
Умеючы 100 знакаў набіраць
За паўмінуты,
Я загіну ў Сеціве
І хто мяне прыедзе пахаваць?
Хіба што брат.
Ізноў сябе ламаю,
Без стрыманасці,
Да пустой душы.
Я пачакаю. Праўда, пачакаю.
Сказаўшы сэрцу -
Болей не пішы.
12:08
Свидетельство о публикации №105080300969