Салют
На плошчы
Ліпеньскі салют
У ноч страляў
Пашанай вызвалення,
Мне было горача,
Бо кропелькі сумненняў
Яшчэ не халадзілі
Кроў маю -
І кожны выбух
Пластыкавых мас
Паветра забіраў
Непакаральна.
Я верыла -
Ты побач.
Ты рэальны.
Складалася
Гісторыя пра нас.
Я ведала,
Што гэта толькі сон.
Ты - спаў, як першы раз
Прыкрыўшы вочы.
І ў доўгім сне
Забыўся, куды крочыў.
Прыйдзі ізноў...
Я адчыніла дом.
11:41
Свидетельство о публикации №105080300966