Здрадзiлi
З неба, з кроплямi рос
Наша мова лiецца
Адусюдь. Толькi штось
Людзi ужо не сумуюць
Па мясцiнам радным
I як птушкi не прагнуць
Тут застацца зусiм.
Адвярнулiсь ад мовы
I ад променяу сонца.
Не гавораць дубровы
Як калiсьцi бясконца.
I не плачуць ужо росы,
Не цвiе ужо чаромха,
Бо у дзявочыя косы
Не уплятаюць рамонку
I бо рукi дзявочыя
У ваду ужо не кiдаюць
Пахi кветкi прарочыяй,
Што любоу праслауляе.
Бо мы здрадзiлi рэкам
I азерам бясконцым,
Бо няма ужо члавека
Ураджонага сонцам,
Ды блакiтныя вочы
Не глядзяць ужо з усмешкай –
Усе загiнула у ноцы
I згубiлася сцежка.
Сцежка, што шчэ нядауна
Нас вяла да змагання,
За свабоду шлi спрауна,
Не чакаушы спаткання
З сваiм ворагам лютым,
Нават з «братам старэйшым».
Аддалiся у пакуты,
Падзялiлiся лепшым…
1999г.
Свидетельство о публикации №105072300037