Безнадзейна

Мне сонца апаліць плечы
І высляпіць мае вочы.
А я у сваёй галечы
Ізноўку да вас пакрочу.
Зямля пада мной сухая,
І ў твар безнадзейны вецер.
Кахае ці не кахае –
Пялёсткі ляцяць па свеце.
Бы ў плоскіх, нясмешных жартах,
Нічога ў жыцці не маю.
Ці вы здагадацца варты,
Што я ўжо ад слоў нямая?
Ці вы зразумелі ўрэшце –
Што я ад цішы глухая.
Не трэба. Мяне не цешце
Сваім “я цябе кахаю”.

(23.05.2005)


Рецензии
Добры верш, нават цудоуны )))
Дзкуй вялiкi ))

Светлана Оручева   03.08.2005 13:34     Заявить о нарушении
Вам дзякуй за водгук.

Жэка   06.08.2005 21:04   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.