Анатолю Сысу

На сэрцы і целе – раны.
Ахапак гваздзікаў нясу:
Пятнаццаць – дзядам-ветэранам,
І два – Анатолю Сысу.

А лівень спыняцца не стане.
Аскепкі сцякаюць з труны.
На белых пакетах смятаны:
”Нам шэсцьдзесят год ад вайны”.

Нам шэсцьдзесят год разам з мамай.
І сорак – нам разам з сястрой.
Вясной паміраць – надта рана.
У час - перамога вясной.

(9.05.2005)


Рецензии
Гэта выдатны верш!

Нубир Хиилам   07.01.2006 15:13     Заявить о нарушении
Дзякуй. Прыемна было яшчэ і таму, што яго ў "Нашай Ніве" надрукавалі.

Жэка   09.01.2006 01:13   Заявить о нарушении