Класiчная зiмовая ноч
Аб антэны, пасеўшыя на дахах
Яшчэ ў маім дзяцінстве (рамантыкі!)
Аб маршчыністае голле гарадскіх дрэваў,
Без вайны захопленых у палон асфальтам,
Аб шурпатыя скроні свежых будынкаў,
Вуглаватых, як падлеткі.
І хваравіта-бясконца сыплецца на ціхую вуліцу
У сваёй нябрыдкай меланхоліі
Па-рознаму апетая перхаць,
Ды зрэдку, як вош, прабяжыць неасцярожна
Адзінокі самалет.
І больш нічога.
Класічная зімовая ноч.
Свидетельство о публикации №105042201128