Дождж
Злучае зямлю з небам
Грэшнікаў з Богам
Асфальт з дахамі.
А мы рвем гэтую сувязь
Зялёным парасонам
Скажаем хуткімі крокамі
Адбіткі горада ў лужынах
Дождж
Як маленькі
Лезе з мокрымі пацалункамі
У твар,
З шапялявым прызнаннем
у каханні.
Неасцярожна ходзіць па карнізах,
Зазірае ў вокны,
Падслухвае размовы,
Скардзіцца на адзіноту
Схіліўшым галовы ліхтарам.
Просіць, каб мы калі-небудзь
Абавязкова ўспомнілі
Гэты сумны лістападаўскі вечар
І надакучлівы ў жаданні быць
Патрэбным
Дождж.
Свидетельство о публикации №105042201126