IмгненнI
Бо не я, а грып зацягнуў цябе ў ложак
З кіслымі лімонамі,
Пратэрмінованымі лекамі
Ды іншымі здзекамі.
Але, адбрыкваючыся, ты не заўважыў,
Як твой атручаны песімізмам флюід
Зачапіўся за мой,
Яшчэ жывы
Злуюся,
Але перемагаю
З лікам "я – ты".
Ты падараваў мне відэлец,
Знесены з нейкай сталоўкі,
Відэлец,
Які некалі шкрабаў
Па алюміневых сэрцах талерак
У свае чатыры пагнутыя зубы,
Тлустыя бакі якога зрэдку бачылі гарачую ваду.
Звычайны відэлец,
Які аднойчы робіць незвычайныя дзірачкі
У нечай прыгожай фарфоравай скуры.
Бутэрброд з рэшткамі глею
І чорнай ікры,
Якая нібы чалавечыя зрэнкі –
мокрая навобмацак і блішчыць –
зваліўся маслам уніз.
Вялікім горкім кавалкам
Пасунулася ў страўнік крыўда
І прыдушыла апетыт.
Страшэнная рэч – закон подласці.
Знаходжу
Чорна-белыя фотаздымкі
На іх твае драўляныя абдымкі,
Ліпкія пацалункі
Нелюбімыя кветкі
І калючым іржавым дротам
Твой позірк.
Хаваю
Успаміны ў кнігу, якую прынцыпова
Больш ніколі не буду чытаць
І кожны раз яна, нібы незнарок,
Патрэбна маім сябрам.
Спаліць?..
Свидетельство о публикации №105042201120