Сакральная траiстасць
ТРОХпакаёвая кватэра
Яшчэ ўТРЫмлівае рэшткі
ТРОХсотгадзіннага жыцця.
Пасля ТРЫвожнага ТРЫмцення
У нейкай невыТРЫмнай крыўдзе
З маўклівым ТРЫзненнем на вуснах
Канае ТРЭЦЯЕ дзіця.
Ужо ТРОЙЧЫ траціла прытомнасць
Яго ТРЫснёгавае цельца
Ледзь-ледзь ТРЫвае бледны ТваРЫк
Крыху асімеТРЫчны боль
І неба валіцца на стрэхі
Сярод нясТРЫманых праклёнаў
...Маленькай ручкаю кранае
Душа пабеленую столь...
Свидетельство о публикации №105042201115