Я

Я мёртвая.
З зямлі і з нябёсаў сцёртае
Слова я.

Я хворая,
Ад жыцця пры жыцці загаворанае
Гора я.

Я чорная
Безвыходная, нехрышчоная
Пячора я.

Я дзіўная,
Бездзянісная і безвадзімная
Дзірка я.

Я грэшная.
На ўласных косах павешанае
Рэшата я.

Я лішняя.
Спілаваная ды высушаная
Вішня я.

Я розная.
Закаханая і цвярозая
Проза я.


Рецензии