Кругам

Нехта дрочыць на маю фотку.
Нехта лашчыць па спіне котку.
Нехта ў пекла нездарма трапіў.
А у Рыме паміраў Папа.

Ліст вясенні зеляніць клёны.
Высыхае ад дажджу неба.
Нехта працаю сваёй плённай
Абуджае па вясне глебу.

Так заўсёды. І жыццё кругам.
Ты не першы? Дык давай трэцім.
Нехта стаў для алкаша другам.
А ў суседкі ўжо растуць дзеці.

(03.04.2005)


Рецензии
"Не с сожалением - ушёл...
Но с благодарностию - Был!"

Юлиус Вайсман   08.10.2005 20:23     Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.