Наканавана

Мне казалі: мужчына – стварэнне гасподне,
А жанчыну зляпілі з мужчыны.
Я чытала: Хрыстос прызямліўся ў Гародні,
Нарадзіўся Ісус у пустыні.

Я – рабро, і рабром мушу быць я давеку.
Гэта лёс, гэта наканавана.
І тады, як Адам стаў жывым чалавекам,
Ева жонкай ягонаю стала.

Лёс нікому не здрадзіць, нідзе і ніколі...
...Вось царква, збудаваная з муру.
Там ўнутры чалавек памірае ад болю:
Рэбры ціха ўпіваюцца ў скуру.

(17.02.2005)


Рецензии
Лёс нікому не здрадзіць, нідзе і ніколі...

Молодец, хороший стих написала.

Валентина Томашевская   27.05.2005 07:49     Заявить о нарушении
Спасибо, приятно.

Жэка   27.05.2005 09:56   Заявить о нарушении