Тры вершы

***
Шкляною раніцай
Па стыглых камянях
Пакрочыў дзень
Аркушам чыстым з кнігі
Вандраванняў першых.
І знік,
Як лепшы верш – ліслівы Адысей
За брамаю жытла
Блакітнай кветкі вечнай.

І на зямлю сышла
Геката – хмара слоў
І паланіла вочы вакнаёмаў жоўтых
Уласным, сном абпаленым, святлом,

Каб даць ізноў агмень адчайнаму паэту,
Глыток свабоды – подых чорнага паветра,
...Слязамі набрыняўшы, знікнуць потым.



ПРЫГОЖА

Анямелы палёт, ашалелы
Не звычайны, не вусцішны, цёплы...
Цёмных вуліц цяжкія цянёты.
Кастаньеты!
Кастаньеты!

Зрочны нож рассечвае ветры
І паветранай коўдрай бы ветразем
Ахінаюцца плечы паэты,
Апалоненага
                лёсным
Лістам ад
                няіснай Джульеты.

Стрэлісь позіркі промнямі ў сэрцы
Стрэлы Музы, о музыка лета!



ВЯРТАННЕ

Душа – недасяжная мара,
Бы хмара на лютавым твары,
Знікае у зыках кавярань
Зямельнаю ранішняй парай.

Музыкай сівым пераходным
Мінорным адценнем прыроды
Трапёткім чаканнем прыгодаў
Вяртаецца, зноў прыходзіць!


Рецензии
Цудоуныя, вельми добрыя вершы

Стринг   11.07.2005 20:20     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.