Словам

Вагаемся мы без вагаў
Між чэрствым і чымсьці новым.
Ў дзяцінстве нас білі дзягай –
Цяпер забіваюць словам.

Мы можам, пакуль мы варты.
Мы прагнем, пакуль жывыя.
Смяёмся, пачуўшы жарты.
І плачам, а можа, выем.

Нам рана спыняюць сэрцы.
Ў нас рана знішчаюць слёзы
Нам рана ўнушаюць: “Верце!”,
Бы толькі б было не позна.

Нас многа. Мы проста людзі.
Нас мераць адною мерай.
Ды хтосьці нязломным будзе
І скажа: “А я не веру!”

(26.03.2005)


Рецензии