Я родную мову не шмат вывучала бел

Я родную мову не шмат вывучала,
я родную мову пазнаць не паспела… –
на іншай ў дзяцінстве гаворка гучала,
а родная, нібы дзяўчына, нясмела

ўздымала свае таямнічыя вочы,
і позірк іх быў такі сумны і дужы…
А вусны яе зіхацелі, як ружы,
пялёсткі якіх распусціліся ўночы…

Яна непрыкметна, зусім не для гандлю,
сваёй прыгажосцю не ўсіх надзяляла,
а тых, хто не мог падыйсці к ёй з пагардай,
хто песні спяваў і было яму мала

тых гукаў чароўных, тых вобразаў дзіўных,
тых песень і казак, што наша Радзіма
стагоддзямі песціла і берагла…
Чаму ж захацелі чужога дабра,

Калі свае зоркі для нас зіхацелі?..
Пытанне ўзнікае: ці ж мы захацелі? –
камусці яна не прыйшлась да двара…

Да мовы сваёй нам вяртацца пара…

5.7.1990 г., 16.8.1999 г.


Рецензии
Найвялікшае дзякуй за такія словы і адносіны да роднай мовы!
Балюча, вельмі балюча, што мова наша не ў той пашане, якую павінна мець....
Я адказала б на гэты верш сваім, дзе таксама выказваю свой боль....
http://stihi.ru/2012/04/26/3141
З павагай і цеплынёю,

Надежда Верас   13.05.2012 13:05     Заявить о нарушении
На это произведение написано 12 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.