*** Ужо трэцi тыдзень жыву я без жонкi

***
Ужо трэці тыдзень жыву я без жонкі.
Шпалеры пажоўклі, адсталі ад сцен.
Сяджу, як пацук, не выходзячы вонкі,
Чакаю хоць нейкіх ў жыцці перамен.

Мне здрадзіла жонка, пайшла да суседа.
Я кінуў ёй ўслед: “Ну і нафіг ты мне?!!”
Яна ж (не пакінуўшы нават абеду)
Прамовіла: “Быць паміж намі вайне!”

Сяджу без вады, без святла ды без газу,
Бо грошай няма мне за іх заплаціць.
А шэф мой – дык гэта шчэ тая зараза! –
Ён звольніў мяне! Хай ён ў пекле гарыць!

Я ежу сабе не вару прынцыпова,
Ды мыцца не бачу больш сэнсу зусім.
Дык, мо, гаспадар, ты пачнеш ўсё нанова?

Твой бедны, галодны, няголены сім.


PS. Сімы – маленькія камп’ютэрныя чалавечкі. Гулец стварае сям’ю сімаў і даглядае іх – корміць, мые, водзіць у прыбіральню, знаходзіць ім працу і сяброў. Гэтая гульня-стратэгія – аналаг нашага жыцця.

(9.02.2005)


Рецензии
ugu :)

Жэка   21.06.2005 22:06   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.