Ten новых songs

***
Я прыбіраю цырату
Са стала
І бачу пад ёй новую
Казку з хэпі-эндам
У пачатку
Нешта ж было
Нешта ж было...

-----------------------------

-----------------------------

***
Мне сам Хрыстос
Верш прысвяціў
І запісаў на палёх
Сшытка
Ў кратку
Цела майго

-----------------------------

-----------------------------

ПУНКТУАЦЫЯ

Атручаны ранак
Новы пачатак
Збірання знакаў прыпынку
Зноў неба малюе
На тварах дажджынкі
І рукі – пустыя
Пусты я.

Чарговай вяршыняй,
Шалёнаю хуткай хадой
Знявечваю той,
Шматкроць вышэйзгаданы шлях
Да болю ў вачах
Кажу сабе –
Ўсё
Драўляная вежа –
Працяжнік
Між сэрцам і небыццём.

-----------------------------

-----------------------------

ПОЛЮ СЭЗАННУ

Дзяўчына пад жоўтым клёнам
І лёгкі шолах паветра
Апалае, шорсткае неба
Ціхенечка
Варушыцца
Дзесь пад маімі нагамі.

Дзень нараджэння ў мамы.

-----------------------------

-----------------------------

***
Памятаю, ішоў дождж
Я сядзеў на кухні
З табою
І глядзеў
            туды,
      Наперад,
За балкон.

Было неяк радасна

-----------------------------

-----------------------------

***
                Я.Манцэвіч
Пад каларытам неба –
Гурба снега.
Рэха –

Ў кожнай тваёй ўсмешцы,
У пары з вуснаў,
У шэпце дрэў,
У вокнах траліка,
У філіжанцы ранішняй гарбаты, –

Ва ўсім, што страчвае
Адбітак мой, –
Жыве.

-----------------------------

-----------------------------

***
Простыя сны
Па межам дзяржаўным
Спяць вартавыя
Бела-бетонныя вежы
Ты, я
Падорым камандасам
Нашы гранаты-лімонкі
Пакінуўшы ў шафе
Схемы і формулы гонкі

Нельга спазняцца
Трэба паспець да завеі
І не забыцца

-----------------------------

-----------------------------

***
Чалавек у горадзе
Шэрых сонцаў
Здзіўлены хлопчык
Глядзіць
Перліннымі вачмі
Навокал,
З цікавасцю кратае
Дрэвы
І ўсміхаецца.

Шчыра.

-----------------------------

-----------------------------

***
Малое сонца
Скоча па асфальце
Ружовы шарык
З іскрынкамі ўнутры
Глядзі,
Вясёлыя сусветы
Танчаць
Бензінам на руках
Дзевы Марыі
Пухіры
З іскрынкамі
З вясёлкаю ў крыві
Калюжын.

-----------------------------

-----------------------------

***
У пекле дзён
Выцягваю з кішэні
Іконку сваёй душы
Разглядаю, дакранаюся асцярожна
Ды зноўку хаваю
...Падыдзе яшчэ хто-небудзь,
Пачне тут..


Рецензии
Tihon, you know that I love your poems. Also I like that you are using belarus languge for it.
Thanks for everything

Стринг   01.11.2005 23:59     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.