Спяшаюся да цябе

На шкле старога тралейбуса
Малюю тварыкі
Дыхаю парай 
Праз цёплы шалік
Думаю пра цябе
 
Слізгаю па бліскучым лёдзе
Чорнымі ботамі
Пакідаю сляды
На празрыстай роўнядзі
Рукі ў кішэнях 

Скачу праз чатыры лесвічкі
Цісну на кнопку
Гулкім рэхам – званок
Пералічваю гузікі
Спяшаюся да цябе

(23.12.2004)


Рецензии