Пад крыламi кахання
Iх чаруючы блеск абудзiў мае мары.
Вецер лёгка плыве ў забыццi на прасторы.
Я прашу, праганi ў душы маёй хмары.
Вось туман белы попел рассыпаў нясмела.
Таямнiцы ўвабрала ў сябе ноч святая.
Новы дзень расцялiў на Зямлi пакрывала.
Зноў надзея ў блакiтных вачах заблiшчала.
Некранутыя вусны паўночнаго неба
Нам з табою так чутна прарочаць спаткане.
Абдымае за плечы разлука… Не трэба.
Прытулiла цяпло пад крыламi кахання.
22.11.04
Свидетельство о публикации №104112400251