Мы дети Ефросиньи и Франциска

Мы дзеці Ефрасінні і Францыска,
Нашчадкі безлічы айчынных тытаноў,
А Беларусь – жыцця майго калыска.
Табе мая павага і любоў.

Усё, што пакінулі ў падарунак продкі,
Я захаваю як найлепшы скарб,
Крыніцу,што дала мне сродкі, каб жыў,
Нязведаўшы пакутаў і пагард.

Дык, Дзякуй шчыры Вам за мір і волю,
Што маем і няспынна баранім,
Ня ведаем таго ліхога болю,
Што вы прайшлі характарам сваім.


Рецензии