Жыве Беларусь

 Па папярэдніх падліках колькасць грамадзян,
 якія аддалі свой голас за трэцці срок А. Лукашэнкі,
 састаўляе 82 адсоткі...

Твае дзеці глядзяць на цябе
І цябе не бачаць
Бо зрэнкі іх – чорная поўня
Ўзышла і мігціць
Заплюшчыла сінія вочы
Іх ціхая маці
А на белым саване –
Чырванню – стужка крыві
Жыві!

Праз тонкую скуру расткі
Чарнабыл прбіў
Карэнне ўрастала хутка
Нібы саркома
На ўласных далонях узважылі
Колькі болю ў слове “баліць”
Колькі металу ў голасе пані Стомы
Знаёма...

Што зведаў ты больш храбрага
Чым усмешка збялелых вуснаў
Якіх нябачна амаль на бяскроўным твары
Я бачыла беларусаў,
Якія некуды йшлі
А яна ў той час лебяду
Разбаўляла марай –
Ўся страва.

Я ведаю, што гісторыя
Зноў гатуе бізун
Для тых, хто ня помніць
Як іх бізуном вучылі
Яна ўсміхалася ветла
Ня памятаючы крыўд
Над ёю блакіт і банальныя
Белыя крылы
Млына...


Рецензии
Нiчога не буду казать акрамя аднаго- вялiкi дзякуй!
Заужды, навечна- жыве!!!

Василиса П   22.09.2006 21:05     Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.