Да апошняй кроплi

Усё для цябе
да апошняй кроплi
да апошняй кроплi крывi
да апошняй казкi,
непрачытанай
ненароджаным дзецям маiм
тваiм.
Не здзiўляйся
гэта ўсяго толькi фарба
сапраўднае - унутры.
Не званi
не пiшы
не глядзi пры сустрэчы.
Я адключу тэлефон
памяняю месца жыхарства
я знiкну
да апошняй кроплi крывi
ў ненароджаных дзецях.
Я пакiну сябе ў сваiх вершах,
непрачытаных ўслых,
у няздзейсненых марах
i абяцаннях
у няздзейсненым танга.

Ты забудзеш.

Я хацела б iнакш. 

(30.07.2004, Нью-Ёрк)


Рецензии
Дык вось дзе ён!!!
За вакном дождж. Каля мяне цыгарэты і чай.
і кампутар. Чамусьці мадэм працягвае свісцець ужо дзесятую хвіліну.
Ёпэрэсэтэ, калі я ўжо нармалёвага верша пра каханне напішу.
Напэўна, калі закахаюся...
Ёрк - цікавае "имя собственное".
Янка Уiнстан Ёрк
Калі б мадэм не свісцеў, напісаў бы табе верша, but unfortunately I can't.
Я зараз адключу гэтую падлу, папалю і напішу.
OK? Looking forward for the meeting;-)))

Tsikhan   27.08.2004 18:36     Заявить о нарушении
(Дарэчы на tvordom.com/forum вісіць адзін новы верш :-)

Насустрач дажджу
Воблакам пенабетону
Дзе тыя крыкі...
Дзе тыя стогны...
Крохкімі пальцамі душаць дзявочыя сны
Дзеці вясны
Хто мы?

Шляхам ірваных падзей
Дзеім пазаўтра да стомы
Мінаюць, як дзень, гады
І неба нам дорыць заўжды
Дзвюхмоўныя пацеркі Дому

Tsikhan   27.08.2004 19:52   Заявить о нарушении
Дык гэта гэты верш ты мне прысвяцiу? :)
Дарэчы, спадабауся.

А смалiць кiдаць трэба :)

Жэка   28.08.2004 18:19   Заявить о нарушении
Дык гэта гэты верш ты мне прысвяцiу? :)
Дарэчы, спадабауся.

А смалiць кiдаць трэба :)

Жэка   28.08.2004 18:19   Заявить о нарушении
Верш можаш забіраць. Нідзе друкаваць я яго не збіраюся.
Нават можаш пад свім імем вешаць. Не шкада.
А наконт палення то гэта мае праблемы :(

Гэты верш даволі "сыры". Учора напісаў новы, сёння павешу.
Здаецца, нармальны.

Tsikhan   29.08.2004 12:52   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.