Далёкае, сумнае, мройнае
Каханне, пакрыта імжой.
Заўсёды такое спакойнае,
Заўсёды ўсё побач са мной.
Было ты з душою крынічнаю,
Бо чыстым і шпаркім было.
Празрыстаю хмаркай сунічнаю,
Як лета, аднойчы прайшло.
Не ведаю, чым апантанае,
На ранку пайшло ад мяне.
Пакінула золкі туманныя
І подых сцюдзёны ў імгле.
Яшчэ назаўсёды пакінула
Палынны ў душы ўспамін.
А потым, як знічка, загінула.
Цяпер я ў свеце адзін...
25.07.2004г.
Свидетельство о публикации №104072600046