Belarusian mova vol. 2

***
Рэквіем па цішыні
Я не хачу быць сапраўдным мужчынам –
Плачу ўдосталь
Слухаю крокі людзей
У цішыні
Слухаю крыкі машын
У цішыні
Кросны:
Поўсць твая
Ператвараецца ў шалік
Даўгі
Досыць
Напружаны голас твайго тэлефо
На
І больш нічога значнага



ФАНЕТЫКА

Пячэ...
Перавага шуму над голасам
У горадзе
Гэтым
Перавыданні шэрага неба
Растанні
Жанчына – апошні вырай
Чай
Паміж выйсцем і небакраем



***
Шчэ не змёрзла
Прага
Да болю,
Кахання і цішыні
Калі словы хрумсцяць,
Як зямля на зубах
Калі
         душа
                вось-вось!
І – думкі разляцеліся,
Як патрывожаныя птушкі
Дзе ж ты
            шукаеш




***

Выходзяць словы, як вадкасць
Казытна
І сёння зноўку мы без сонца
Так казаў дыктар
А я шчыпаю скуру
Назіраю
За чырвонымі плямамі
...Халодны позірк пісталета
(Уяўнага)
З’едлівы смех
Насустрач ты ляціш
Ляціш – я сплю,
Бо так ты проста ішла б
(Рамантычнае захапленне)
Рэмаркі аўтара





***
Вецер змяніўся
І цяжка стала назіраць
З-пад павек
За горадам
Бела-шэрым, цёмным
Начным.

Закрыў фортку.



***

Па-за стужкаю
Адарваны ліст
І прысніў я шум
Ці сню?
Вочы мае
Пад імі – нервы
Ці не?
Праехаў яшчэ адну станцыю
А трэба было!
               Там, на папярэдняй!
Ці трэба?

Ні халеры не

Прислоняться




***
Верш пасля ўздыха
Там, за святлом,
Я не ўэпэўнены ў словах
Што зараз кажу

Мае рукі робяцца мной
Твае думкі робяцца мной
Звар’яцеў бы, але
Я забыўся



МУРАкамаўка

Месяц-нуль
І я закончыў спаць
Заслаў свой розум
І спрабую працаваць
Навошта ім дапамагаць
Бо я не ведаю хто я
Сяджу у цемры
І кажу табе
Не ведаю хто ты
Ды мне й насраць увогуле хто ты
Жыву сабе – і ўсё
А як жыву – то буду жыць і далей
З’ядаці кніжкі, слухаць розныя гурты
Касу расплесці раз на тыдзень
І ісці
У хвалі неспакойных дзён
Што могуць быць спакойнымі
Як схочаш


Рецензии
Тихон, Гэта цудоуна.

Стринг   11.07.2005 20:26     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.