Цi то птушка, цi то хмара... бел

Ці то птушка, ці то хмара
Мне пастукала ў акенца
І апоўначы спытала:
“Што тваё турбуе сэрца?”

Не чакаючы адказу,
І нашто ён ей, дарэчы?
Ці то птушка, ці то хмара
Прастагнала: “Да сустрэчы…”

…Ну а дзесці ціха б’ецца
Сэрца добрай Папялушкі –
Як убачыла праз хмары,
Што ляцяць да Сонца птушкі?

Восень 2002 г.


Рецензии
Вельмi, вельмi спадабаўся гэты верш!

Аляксандар Плюскоу   12.07.2009 00:13     Заявить о нарушении
Дзякуй, Аляксандр!

Татьяна Егоровна Полякова   22.03.2012 11:15   Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.