ab1. 21 Шчасце. Можа сталым быць яно? 68 верша
Калi студзёны вецер дзьме бясконца,
Бо шчасце не сустрэлася ў жыццi,
Каб трошачкi душу сагрэла сонца,
Зацiшак трэба хоць-якi знайсцi.
26.01.2001
5012 ВЯСНОВЫ СОН
Пасумую i паплачу
Па былой вясне,
Шчасце толькi часам бачу
У вясновым сне.
27.01.2001
5022 КАНЕЦ ШЧАСЦЮ
Нiбы сонца, расцвёў па вясне дзьмухавец,
Ды сустрэў нечакана замiнку,
Прыйшоў шчасцю i радасцi хуткi канец:
Праз мурог пратапталi сцяжынку.
30.01.2001
5023 ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ
Упарта шукаю да шчасця свой шлях,
Iду праз лясы i балоты,
Ды шчасце, напэўна, жыве на гарах,
А дол – без любвi i пяшчоты.
30.01.2001
5049 СЦЕЖКА ДА ШЧАСЦЯ
Не заўсёды суровай быць можа зiма,
I яна падарыць здатна шчасце,
Там, дзе летам дарогi к каханым няма,
Па вадзе можа сцежку пракласцi.
3.02.2001
5078 ХВАЛI ПЯШЧОТЫ
Аб шчасцi бярозы вясною спявалi,
Якое прыносiць любоў,
Лiлiся пяшчоты цудоўныя хвалi,
Растала каб сэрца дубоў.
7.02.2001
5090 НЕДАЛЁКI ЕЛЬНIК
Цудоўны i прыгожы лес высокi,
Ды ў iм заўжды магчыма заблукаць.
Мо лепей выбраць ельнiк недалёкi,
Ад водару каб шчасце атрымаць?
9.02.2001
5092 ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ
Жаночае шчасце чамусьцi шчарбатае,
Шэрымi робiць гады,
Мо шчасце пабачыла кожная пятая,
Iншыя ў горы заўжды.
9.02.2001
5096 АСАЛОДА ШЧАСЦЕМ
Капёж вясновы i зiмовы лёд,
Яны заўсёды непарыўна разам,
Ад летнiх кветак будзе яшчэ мёд,
I асалода шчасцем прыйдзе з часам.
10.02.2001
5121 ЦЯГНIКI
Пранеслiся гады, як цягнiкi,
I з радасцi груз везлi i з напасцi,
Але яшчэ дагэтуль нiякi
Супынкi не сустрэў пад назвай «Шчасце».
16.02.2001
5122 ЦУДОЎНЫ ШЛЯХ
Я ў марах iду па цудоўным шляху,
I радасць ствараю ў уяве,
У думках шчаслiвай заўжды быць магу,
Хоць шчасця няма ў самай справе.
16.02.2001
5123 ВЫНIК У КАХАННI
Стрымаць немагчыма плынь бурнай ракi,
Разбурыць любую плацiну,
I вынiк ў каханнi таксама такi,
Калi замiнаць моцна сыну.
17.02.2001
5131 ЧОВЕН ШЧАСЦЯ
Човен шчасця рвецца плысцi,
Ды на рэчцы мелiна,
Не знайсцi пакуль што выйсце.
Мо паводку дасць вясна?
18.02.2001
5190 КВЕТКА ШЧАСЦЯ
Кветку шчасця я шукала ў лузе,
Ў лесе, ў полi бегла па мяжы,
Але падказаў з буслянкi бусел:
«Шчасце трэба будаваць ў душы.»
26.02.2001
5235 СВАЁ ШЧАСЦЕ
П'ю шчасце я кроплямi часам,
Але пакутуе душа,
Заўсёды быць хочацца разам,
Каб пiць сваё шчасце з каўша.
5.03.2001
5240 КАВАЛАК ШЧАСЦЯ
Вiруе ў сэрцы толькi неспакой,
Бо шчасце не ўдаецца здабыць цалкам,
Ўжо дацягнулась да яго рукой,
Схапiла, не здаволiлась кавалкам.
6.03.2001
5242 ЗЯМНОЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ
Няшчасце – як зямное прыцяжэнне,
Нiяк не выйсцi за яго мяжу,
Трымае моцна кожнае iмгненне.
Як ў космас скiраваць сваю душу?
6.03.2001
5271 ЦУД
За шчасцем бясконца iдзе паляванне,
Здараецца часам i цуд,
Удасца дакладна уцэлiць ў каханне,
Душу каб пазбавiць пакут.
12.03.2001
5310 СМАК ПАЛЫНУ
Калi штодня бясконца мёд i мёд,
То з горкi шчасця хочацца ў далiну,
Лепш нават быць ў знямозе ад маркот,
Прыемней надта горкi смак палыну.
16.03.2001
5311 СКАРБ ШЧАСЦЯ
Скарб шчасця, як заўсёды, невялiчкi,
Яго зусiм, як быццам, не было,
Iмгненнi шчасця, як палёт у знiчкi,
Кароткае, ды зыркае святло.
16.03.2001
5324 ШЛЯХI ДА ШЧАСЦЯ
Да шчасця цяжка вызначыць шляхi,
Бо невядома нейкая прыкмета,
Не зведаць каб адчаю i тугi.
Што лепей: цi каханне, цi асвета?
18.03.2001
5325 ЗНАХОДЗЯЦЬ РЭДКА
Яго шукаюць там, дзе не паклалi,
I не стаiць на вабным скарбе метка,
Надзейна лёсы цэнны скарб схавалi,
Таму знаходзяць шчасце вельмi рэдка.
18.03.2001
5347 ЗАЛАТАЯ ДАРОЖКА
Месяц дарожку праклаў залатую
Ў чорнай, як вугаль, вадзе.
Можа пакажа сцяжыначку тую,
К шчасцю якая вядзе?
22.03.2001
5349 ЗОРКА ШЧАСЦЯ
Хочацца стрэць мне свайго шчасця зорку,
Глянуць ёй ў ветлiвы твар.
Можа зайсцi на высокую горку,
Каб не было вакол хмар?
22.03.2001
5366 СУСТРЭЧА З ПЯШЧОТАЮ
Сонца ловiць сланечнiк з ахвотаю,
Круцiць следам за iм галаву,
Бо прыемна сустрэцца з пяшчотаю,
Заўжды хiляцца душы к цяплу.
26.03.2001
5377 АДВАРОТНЫ БОК
Чалавек на шчасце нарадзiўся,
Ды з iм сустракаўся не заўжды,
Таму з часам з думкай пагадзiўся:
Шчасце – адваротны бок бяды.
28.03.2001
5386 СКНАРЛIВАЯ РУКА
Хто зразумець няздатны жабрака
I падзялiцца шчасцем не жадае,
Бо у яго скнарлiвая рука,
Ён часам шчасце цалкам сам страчае.
29.03.2001
5390 ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ
Заблыталiсь вясновыя сцяжынкi,
Бо гразка, не праехаць, не прайсцi,
Часамi нават сыплюцца сняжынкi,
А хочацца да шчасця шлях знайсцi.
29.03.2001
5392 ЦЯГНIКI ШЧАСЦЯ
Звiняць рэйкi i грукочуць колы,
Бо бягуць да шчасця цягнiкi,
Лёс мой, нiбы саламiнка, кволы.
Мо яшчэ супынiцца якi?
30.03.2001
5414 ЦЯГНIКI ШЧАСЦЯ
Вясною душы цеплынёй сагрэты,
Напрамкаў шмат, ды выбiраць якi?
Вясна дае купэйныя бiлеты,
Бягуць па рэйках шчасця цягнiкi.
1.04.2001
5415 ПЕРШЫЯ КРОКI
Вясна, блакiт i белыя аблокi,
Як iзумруд, зялёная трава,
Я першыя раблю ў каханнi крокi,
I круцiцца ад шчасця галава.
1.04.2001
5417 АПТЫМАЛЬНЫ ШАНС
Каханне ўсiм без перашкоды
Дае свой аптымальны шанс,
Ды шчасце маюць не заўсёды,
Бо лiчаць – толькі быў аванс.
1.04.2001
5418 НУЛЬ
Жанчына без мужчыны – проста нуль,
Нулей, калi красуня, значна болей,
Няма адзiнкi перад ёй пакуль,
Шлях к шчасцю не спаткаецца нiколi.
1.04.2001
5432 ДРАБIНКА ШЧАСЦЯ
Да шчасця я цягну руку даўно,
Каб ухапiць сабе хаця б драбiнку,
Ды лёс смяецца горка нада мной,
Не выцягнуць свой лот за павуцiнку.
3.04.2001
5453 БАРАЦЬБА
Iдзе за шчасце барацьба,
Пад сонцам месца вельмi мала,
Ад чорных хмар ў душы журба,
А хочацца, каб сонца ззяла.
5.04.2001
5470 МАГНIТ КАХАННЯ
Шчасце – як iголка ў стозе сена,
Пошук яе з глупствам на мяжы,
Ды яно знаходзіцца нязменна,
Як магнiт кахання ёсць ў душы.
7.04.2001
5476 СЦЯЖЫНАЧКА ШЧАСЦЯ
Лепей хай сцяжыначка у полi,
Ды абапал шчасце цэлы час,
Чым шаша, але на ёй паволi
Кволы прамень шчасця цалкам згас.
8.04.2001
5482 МАРА I ЯВА
Адмяжаваць як шчасце ад бяды?
Аб шчасцi вельмi розная уява,
Ды шчасце сустракаецца заўжды,
Калi ажыццяўленне мары – ява.
9.04.2001
5492 НЕПРЫМЕТНАЕ ШЧАСЦЕ
Здароўе непрыметнае заўжды,
Маленькая хвароба – нiбы драма,
Душа ў пакутах цяжкiх ад бяды.
А шчасце непрыметнае таксама.
10.04.2001
5516 ГРОНКА ВIНАГРАДУ
Як вiшаняк на старай вiшнi, дзён
Было шчаслiвых, ды яны ўсе ззаду,
Не трэба мне, каб iх было мiльён,
Прынамсi, хаця б гронка вiнаграду.
13.04.2001
5529 ПОМНЮ
Трывае шчаслiвая доля ў жыццi,
Як чыстыя белыя росы,
Ды помню, што могуць раптоўна прыйсцi
I чорныя долi палосы.
15.04.2001
5541 ДАЛЁКI ВЫНIК
Вядуць ў невядомасць жыццёвыя крокi,
Таму кожны цяжка ступiць.
Цi можа шчаслiвым быць вынiк далёкi,
Цi будзе адвечна любiць?
16.04.2001
5579 ВЯСЁЛКА ШЧАСЦЯ
Заўсёды шчасце, хаця кволае, прыйдзе,
Вялiкага чакаць амаль без толку,
Хоць расплывецца, нiбы масла па вадзе,
Ды здатна ў прамянях ствараць вясёлку.
20.04.2001
5580 ХОЛАД У СЭРЦЫ
Здабыць шчасце няўдалыя спробы
Час ад часу бясконца раблю,
Хачу ўзор адшукаць да спадобы,
Ў сэрцы холад: яшчэ не люблю.
20.04.2001
5582 ШЧАСЛIВЫ ЦЯГНIК
Стукаюць колы па рэйках упарта,
Хутка бягуць цягнiкi,
Але на кожны садзiцца не варта.
Ды з iх шчаслiвы якi?
20.04.2001
5603 ЧАКАЮ ШЧАСЦЯ
У кнiзе жыцця за абзацам абзац
Мiнулае з болем чытаю,
Там шчасця няма, толькi кепскi эрзац,
Сапраўднага шчасця чакаю.
22.04.2001
5604 ЛЕТНЯЕ ШЧАСЦЕ
Вясновыя скончылiсь страсцi,
Далёка час зiмнiх акоў,
Мне лета спявае аб шчасцi
I дорыць удосталь любоў.
22.04.2001
5608 СПАТКАЦЬ ВЯСНУ
Пазнаў зiмовых халадоў цану,
Калi было у шэрых хмарах неба,
Сустрэць сваю чароўную вясну,
Каб шчасце мець, абавязкова трэба.
23.04.2001
5654 ЦЯРНIСТЫ ШЛЯХ
Як садзяць – яму месца на краях
Або стаяць патрэбна пры парозе,
У шчасця цяжкi i цярнiсты шлях,
Хаця яно жаданае у лёсе.
30.04.2001
5713 ПIК ВЯСНЫ
Цвiценне – найвышэйшы пiк вясны,
Калi ад шчасця i натхнення млосны,
Калi не б'юць няшчадна перуны,
Але праходзяць вельмi хутка вёсны.
8.05.2001
5732 АДЗIНЫ КРОК
Падманнае люстэрка у вады,
Пачнецца бура – хвалямi накрые,
Адзiны крок ад шчасця да бяды,
Пачуццi ёсць i добрыя, i злыя.
10.05.2001
5737 ЧАКАННЕ
Чакала доўга шчасце i каханне,
Бо ведала, якая iм цана,
Было працяглым, як зiма, чаканне,
Яны мiнулi хутка, як вясна.
10.05.2001
5752 ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ
Шчасце – калi дастаткова ўсяго,
Ззяе усмешка на твары,
Ранкам i ўвечары бачу яго,
Явай становяцца мары.
13.05.2001
5774 ПАВОДКА
Ў маёй руцэ яе рука,
Ад шчасця на душы салодка,
Пачуццяў бурная рака
Мяне панесла, як паводка.
17.05.2001
5776 КАРАНI КАХАННЯ
Шукаюць вiльгаць ўпарта каранi,
Iначай не пазбегнуць завядання,
Як жораў, ляцiць шчасце ў вышынi,
Калi ссыхаюць каранi кахання.
17.05.2001
5780 ПАЖАР КАХАННЯ
Ўраз прагарае вязанка лаўжу,
Хутка згасае пажар,
Лепш выбiраць для кахання душу,
Шчасця не дасць толькi твар.
17.05.2001
5786 НАЎЗДАГОН
Я аб дзiвосным шчасцi бачу сон,
Хай за душу пяшчотаю кране,
Крычу чакаць, iмчуся наўздагон,
Але яно не слухае мяне.
19.05.2001
5813 ТРАВА I ВЕРАСЫ
Цвiла трава i марыла аб шчасцi,
Ды на зямлю упала ад касы.
Чаму зусiм не ведаюць напасцi,
Квiтнеюць нават ўвосень верасы?
21.05.2001
5859 НЯЎЛОЎНАЕ ШЧАСЦЕ
Я шчасця кропелькi шукаў,
Яно няўлоўным мне здавалась,
Памiж дзвюх сосен заблукаў,
Пад трэцяй шчасце адшукалась.
29.05.2001
5872 РУЖЫ ШЧАСЦЯ
Занудзiлась па сонейку вясна,
Бо дакучаюць непагадзь i сцюжы,
Для радасцi яна ў жыццi дана,
Каб у душы квiтнелi шчасця ружы.
31.05.2001
5911 ВЯСНОВЫ ЦВЕТ
Вясновы цвет даў вельмi шмат падстаў,
Што шчасце надыходзiць без замiнкi,
Ды аблятаць ён паступова стаў,
I засталiся завязi адзiнкi.
4.06.2001
5914 СКАРБОНКА ДУШЫ
Шчасце шчодрае не звонку,
А схавалася ўнутры,
Расчыняй душы скарбонку,
Шчасце жменямi бяры.
4.06.2001
5915 СПАДЗЯВАННЕ
Заўжды на шчасце спадзяванне
Здаецца скарбам залатым,
Калi няспелае каханне,
Яно развеецца, як дым.
4.06.2001
5932 КВЕТКI
Кветкi – радасць i бяда,
Шчасце абяцалi,
Яно збегла, як вада,
Кветкi хутка звялi.
7.06.2001
5945 ВЕТРАЗI КАХАННЯ
Шчасце дорыць шчодрая вясна,
Ветразi кахання напiнае,
Ды пад воднай гладдзю мелiна
На яго надзей не пакiдае.
9.06.2001
5949 НОНСЭНС
Няма нi акiяна, анi мора,
Каб к шчасцю плыць на белым караблi,
Неспадзявана сустракае гора,
Бо карабель – як нонсэнс на зямлi.
10.06.2001
5950 ВЁСНЫ
Прайшла яшчэ чароўная вясна,
Даўно чакаю шчасця я ад вёсен,
Ды не прынесла радасцi яна,
Усё нязменна, як карона сосен.
10.06.2001
5962 ВЫБРАННIЦА ДУШЫ
Буяе радасць без мяжы,
Аб шчасцi ўсё вакол гаворыць,
Калi выбраннiца душы
Усмешку сцiплую падорыць.
11.06.2001
Свидетельство о публикации №104022800284