ab1. 20 Без красы прыроды не пражыць 27 верша
Бабскае лета, ляцiць павуцiнне,
Лепш не бывае красы!
Любая восень душу не пакiне
Ўзiмку ў благiя часы.
3.02.2001
5411 ЖАРТ ВЯСНЫ
Быў цёплым люты, лiлась асалода,
Здавалась, што вясна прымае старт,
Ды у вясны – жаночая прырода,
Бо цеплыня – звычайны добры жарт.
1.04.2001
5420 ЖАДАНАЯ ВЯСНА
Гляджу на луг, на плынь ракi,
Ужо канчаецца прадвесне,
На крылах буслы i шпакi
Вясну жаданую прынеслi.
1.04.2001
5452 ЖАДАНЫ
Упалi росы на лугi,
Параспаўзалiся туманы,
I хмар вялiкiх ланцугi
Схавалi сонца дыск жаданы.
5.04.2001
5502 АКНО ДУШЫ
Чароўны час чакаю я даўно,
Каб вiшня зацвiла бялюткiм цветам,
I расчыню ў вясну душы акно,
Каб любавацца дзiўным боскiм светам.
12.04.2001
5589 РАМОНКI
Спеў лета пачаўся узнёслы i звонкi,
I радуе вока абшар,
Як сонейка ў белых аблоках, рамонкi –
Цудоўны зямлi боскi дар.
20.04.2001
5594 ЧАРОЎНАЯ ВЯСНА
Прыгажосць якую даў Ўсявышнi!
Я вясну чароўную люблю,
Бо пялёсткi абсыпаюць вiшнi,
Аздабляюць неба i зямлю.
21.04.2001
5596 ВЯСНОВЫ НАСТРОЙ
Асалода вясновых садоў,
З ёю нават няма параўнання,
Цвiтуць вiшнi i яблынi зноў,
I ствараюць настрой для кахання.
21.04.2001
5597 КЛIЧА ЛЮБОЎ
Ўжо вяртаюцца буслы дамоў,
Ад вякоў зберагаюць парадак,
Бо iх клiча упарта любоў,
Яны ў дзюбах нясуць буслянятак.
21.04.2001
5598 ВЯСНОВАЕ КАХАННЕ
Час вясновы узнёслы якi!
Ў душы плёскаюць хваляй жаданнi,
Заспявалi у кронах шпакi,
Песнi iх аб вясновым каханнi.
21.04.2001
5599 ЖАДАНЫ ЧАС
Песнi шчасця спявае пчала,
Ў садах кветкi льюць водар духмяны,
Бо вясновая радасць прыйшла,
Час кахання, час сэрцу жаданы.
21.04.2001
5613 ВЯСНОВЫ МАРОЗ
Злуецца часамi вясновы мароз,
Хай трохi яшчэ паблукае,
Не ў змозе чакаць i цвiце абрыкос,
I вiшня вясну сустракае.
24.04.2001
5659 ПЕРШЫЯ КРОКI
Зiмовы мароз ужо надта далёкi,
I болей душу не гняце,
Упарта вясна робiць першыя крокi,
Снег сыпле, бо вiшня цвiце.
1.05.2001
5689 ВЯСНОВЫЯ СНЯГI
Зiма мiнула, скончылась пакута,
I больш няма у яблынькi тугi,
Бо ззаду моцных халадоў атрута.
Цвiце. Мятуць вясновыя снягi.
5.05.2001
5714 ТВАРЭЦ I БОГ
Чароўная Вялiкая Прырода!
Яе адзiнства – велiчны пралог,
Ды ёсць у разуменнi перашкода,
Прырода, пэўна, i Тварэц, i Бог.
8.05.2001
5715 МАЛЮНКI ВЯСНЫ
Зiма сцюдзёная, няйначай,
Ды ў тым яе няма вiны,
Пад снежнай коўдраю я бачу
Малюнкi будучай вясны.
8.05.2001
5716 УКРАСА ЖЫЦЦЯ
Усход i захад, захад i усход,
Яны не толькi вымярэнне часу,
Iдзе бясконца iхнi карагод,
Дае натхненне i жыцця украсу.
8.05.2001
5729 ЛАСКАВЫ ДЗЕНЬ
Вясна прабегла, як алень,
I кветкi адцвiлi iмгненна,
Цяпер ў ласкавы летнi дзень
Грэць будзе сонейка нязменна.
9.05.2001
5738 ЯБЛЫНЕВЫ ДЫМ
Прыгожа, як вясна адзене кветкi,
Ў садах буяе яблыневы дым,
Як цуд, малюнак, ды ён вельмi рэдкi,
Цвет ападзе, i скончыцца уздым.
10.05.2001
5739 ЗОЛАТА ПЛАДОЎ
Праходзiць хутка белых яблынь дзiва,
Спадуць пялёсткi, нiбы снег, на дол,
Звычайна лета прабяжыць iмклiва,
Ды ўзнёсласць дае золата пладоў.
10.05.2001
5834 УЗДЫМ У ДУШЫ
Мядовыя лугi, ў блакiце неба,
I рэчкi плынь у ззяннi залатым,
Душы натхнення лепшага не трэба,
У ёй ад дзiўнай прыгажосцi ўздым.
25.05.2001
5839 ДЫВАНЫ ЧАСУ
Адзiн дыван, пасля зусiм другi
Час хутка рассцiлае пад нагамi,
Вясновых кветак белыя снягi
Зiмовымi змяняюцца снягамi.
27.05.2001
5905 УРАЖАННI
Дамоў цудоўныя уражаннi нясу,
Хоць прарыбачыў цэлы дзень без толку,
З натхненнем назiраў чароўную расу,
I ў кроплях бачыў сонца i вясёлку.
3.06.2001
5919 ЧЫРВОНЫ ЯБЛЫК
Упрыгожваюць кветкi зямлю,
Iх чароўнай вясною мiльёны,
Ды я яблыньку шчыра люблю
Больш за яблык духмяны чырвоны.
5.06.2001
5922 АГОНЬ I ВАДА
Краса агню i прыгажосць вады!
Няма мiлей для позiрка нiчога,
Калiсьцi людзi бачылi заўжды
У iх праяве праведнага Бога.
5.06.2001
5923 ЧАРОЎНАЯ СIЛА
Бяру у рукi грудачкi зямлi,
Не бачу, ў чым чароўная iх сiла,
Ды ураджай штогод даюць палi,
Iнакш жыццё б у вечнасць рух спынiла.
5.06.2001
5931 ЗАМАЛЁЎКА
Зара закату загарэлась,
Знянацку знiкнуўшы затым,
Зазiхацелi зырка зоркi
Здалёку ззяннем залатым.
6.06.2001
Свидетельство о публикации №104022700395
http://www.stihi.ru/2005/11/22-1590
Экологиня 25.11.2005 14:58 Заявить о нарушении